FIBA пастанавіла адхіліць каманды з Беларусі і Расеі ад усіх спаборніцтваў


Міжнародная федэрацыя баскетболу (FIBA) прыняла пастанову аб выключэнні беларускіх і расейскіх камандаў са сваіх спаборніцтваў. Адпаведная заява апублікаваная на сайце арганізацыі.

Кацярына Сныціна, экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе.
Фота: ksnytsina / Facebook

Праз пастанову FIBA зборныя Беларусі і Расеі выключаныя з наступных турніраў:

  • Адборачныя матчы чэмпіянату свету па баскетболе FIBA ​​2023 (зборныя Беларусі знятыя з гульняў, а ўсе вынікі будуць ануляваныя).
  • Чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын FIBA ​​U17 2022.
  • Чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын FIBA ​​2022.
  • Ліга нацыяў FIBA ​​3х3 U23 2022.
  • Кубак Еўропы FIBA ​​3х3 2022 (мужчынская і жаночая зборныя Беларусі знятыя з кваліфікацыі і не будуць замененыя іншымі камандамі).
  • Адборачныя матчы Кубку Еўропы FIBA ​​3х3 U17 2022.
  • Чэмпіянат свету FIBA ​​3×3 U18 2022 (абедзве каманды Беларусі знятыя з розыгрышу турніру, мужчынскую зборную зможа замяніць Літва, а жаночую – Бельгія).
  • Чэмпіянат свету FIBA ​​3×3 2022.
  • Таксама каманды, якія прадстаўляюць расейскія ці беларускія клубы, а таксама расейскія і беларускія гульцы не дапускаюцца да рэгістрацыі і ўдзелу ў турнірах FIBA ​​3×3 «Pro Circuit», сярод якіх сусветны тур, жаночая серыя.
  • FIBA ​​3х3. Акрамя таго, аніводныя спаборніцтвы пад эгідай FIBA не будуць праведзеныя ў Расеі ці Беларусі.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў