У Менску будуць судзіць школьнікаў. Яны скідалі з 17-га паверху ваду і суп у пакетах


У Менску будуць судзіць двух 14-гадовых падлеткаў, якіх абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Фрунзенскага раёну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле версіі пракуратуры, адзін з падлеткаў прыйшоў да другога ў госці і, засумаваўшы, прапанаваў скідваць ваду ў пакетах з 17-га паверху. Школьнікі скінулі два напоўненыя фасовачныя пакеты. Адзін з іх трапіў у лабавую шыбу прыпаркаванага аўтамабіля.

Праз некалькі дзён падлеткі надумалі зноў скінуць пакеты з акна. Спачатку напаўнялі іх вадой, а потым супам і фекаліямі. Адзін з пакетаў пашкодзіў дах аўтамабіля.

Агульная шкода склала амаль 4700 рублёў. На школьнікаў завялі крымінальную справу.

«Абвінавачаныя – навучэнцы 8-га класу адной са сталічных школаў, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, – кажа намеснік начальніка пракуратуры Фрунзенскага раёну Андрэй Сярбун. – Ім выстаўленае абвінавачванне ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, адрозніваюцца паводле свайго зместу выключным цынізмам, учыненых групай асобаў (злосным хуліганстве), то бок у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 339 КК Рэспублікі Беларусь».

Шкода пацярпелым кампенсаваная, а школьнікі прызналі віну.

Hавiны
У Воршы 14-гадовы школьнік абрабаваў касу крамы
2024.03.10 13:01

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў