Лукашэнка пусціў слязу


Кіраўнік краіны расчуліўся падчас асабістага віншавання біятланісткі Дар’і Домрачавай, якая ўчора заваявала залаты медаль у Сочы.

«Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расея, немцы, французы! Беларусь, Домрачава! Дзякуй! За перамогу!» – узняўшы бакал шампанскага, прамовіў тост Аляксандр Лукашэнка.

Сярод тых, хто далучыўся да віншаванняў Аляксандра Рыгоравіча быў і протаіерэй Фёдар Поўны, які суправаджае нашую зборную на Алімпіядзе. У сваёй прамове святар адзначыў, што маліўся за Дар’ю падчас выступу спартоўкі. На словах «Бог» і «малітва» Аляксандр Лукашэнка сціплым, сарамлівым рухам змахнуў слязу.

{movie}Лукашэнка пусціў слязу |right|14770{/movie}

Разам з кіраўніком Беларусі Дар’ю Домрачаву павіншаваў і Коля Лукашэнка (малодшы сын), які традыцыйна суправаджае свайго бацьку на такіх мерапрыемствах. Коля падарыў залатой медалістцы букет кветак.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў