У Гомлі аўтобус вынесла на тратуар, ёсць ахвяры


Аварыя адбылася ў раёне гарадскога скверу імя Грамыкі ў цэнтры Гомлю. Гарадскі аўтобус МАЗ, які выконваў рэйс на маршруце № 17, раптам выехаў на ходнікі, заехаў у сквер, збіў лаўкі, скульптуры і як мінімум аднаго мінака.



Афіцыйнай інфармацыі аб ДТЗ пакуль няма. У абласным упраўленні ДАІ сітуацыі не каментуюць, пакуль на месцы аварыі працуе аператыўна-следчая група. Тым часам, як паведамляюць у сацыяльных сетках відавочцы, загінула жанчына-пешаход, ейнае цела выцягвалі з-пад аўтобуса працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Кіроўца і як мінімум адзін пасажыр аўтобуса дастаўленыя ў шпіталь з траўмамі.

Сярод неафіцыйных версіяў таго, што адбылося, – лопнутае кола аўтобуса і недамаганне кіроўцы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў