Метэорны паток Гемініды і абстрэл Кіева балістычнымі ракетамі. Фатаграфіі тыдня


Рыхтаванне ў Індыі да Дня перамогі, наступствы ракетнага абстрэлу Украіны, святкаванне надання статусу кандыдата ў ЕЗ у Грузіі ды метэорны паток Гемініды – сабралі ў штотыднёвую падборку здымкаў за тыдзень.

Салдаты вайскова-паветраных сілаў Індыі абменьваюцца зброяй у паветры падчас фінальнай рэпетыцыі перад святкаваннем Дня перамогі ў горадзе Кольката (Kolkata), Індыя. 14 снежня 2023 года.
Фота: Dibyangshu Sarkar / AFP / East News
Грузіны ідуць маршам, святкуючы атрыманне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕЗ, Тбілісі, Грузія. 15 снежня 2023 года.
Фота: Giorgi Murvanidze / AFP / East News
Метэор згарае ў небе над пустэльняй Аль-Абрак (al-Abrak) на поўначы ад Кувейту падчас штогадовага метэорнага патоку Гемініды, аднаго з самых магутных метэорных патокаў. 15 снежня 2023 года.
Фота: Yasser Al-Zayyat / AFP / East News
Паліцыянт ідзе ля знішчаных аўтамабіляў побач з пашкоджаным жылым домам пасля падзення аскепкаў балістычнай ракеты ў двары жылога дому ў Кіеве. Паводле звестак СПА Украіны, усе 10 ракетаў былі збітыя. У выніку абстрэлу пацярпела больш за 50 чалавек. 13 снежня 2023 года.
Фота: Sergei Chuzavkov / AFP / East News
Жыхары пашкоджанага дому сядзяць у пункце абагравання, разгорнутым службай ратавання пасля расейскага ракетнага абстрэлу. Кіеў, Украіна. 13 снежня 2023 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Жанчына нясе пасылку на галаве, ідучы па затопленай вуліцы камуны Гон-Пантуўр (Gond-Pontouvre), пасля разліву ракі Шарант (Charente). Гон-Пантуўр, Францыя. 15 снежня 2023 года.
Фота: Yohan Bonnet / AFP / East News
Актывісты трымаюць плакаты з заклікам павялічыць фінансавае падтрыманне Збройных сілаў Украіны падчас мітынгу каля будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ў Кіеве, Украіна. 14 снежня 2023 года.
Фота: Ukrinform / East News
Вайна ва Украіне
Украінскі вайсковец трымае на руках ката на пазіцыі каля Бахмуту ў Данецкай вобласці, Украіна. 13 снежня 2023 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Мужчыны нясуць бананавыя дрэвы, каб накарміць параненага дзікага слана каля паселішча Наноі (Nonoi) у Індыі. 14 снежня 2023 года.
Фота: Anuwar Hazarika / NurPhoto / AFP / East News
Салдаты Арміі абароны Ізраілю займаюць пазіцыі на ўзгорку з відам на зруйнаваную поўнач Газы на фоне працяглых баёў паміж Ізраілем і баевікамі «Хамасу». 11 снежня 2023 года.
Фота: Menahem Kahana / AFP / East News
Экскаватары збіраюць і вывозяць пластыкавыя бутэлькі і смецце з плывучага бар’еру ў Вішэградзе (Višegrad). Велізарная колькасць адкідаў назбіралася ў частцы ракі Дрына (Drina) пасля моцных дажджоў і затаплення тонаў смецця. Вішэград, Боснія і Герцагавіна. 13 снежня 2023 года.
Фота: Armin Durgut / Pixsell / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў