Беларусы бяднеюць: рэальныя даходы знізіліся за год на 3,6%


Белстат абнародаваў звесткі пра рэальныя даходы насельніцтва за 8 месяцаў года. Яны знізіліся на 3,6% у параўнанні са студзенем – жніўнем летась.

Белорусские банки, деньги, Беларусбанк
Жанчына карыстаецца банкаматам. Менск, Беларусь. 28 кастрычніка 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Белстат на сваім сайце абнародаваў звесткі пра рэальныя грашовыя даходы насельніцтва. У студзені – жніўні сёлета яны скараціліся на 3,6% у параўнанні з гэтым жа перыядам летась.

Даведка
Рэальны даход – грошы, якія застаюцца на руках пасля ўсіх неабходных плацяжоў. Ён вызначаецца з улікам росту цэнаў, тарыфаў, выдаткаў на падаткі і іншыя ўнёскі.

У агульным аб’ёме даходаў 65% – гэта заробкі, 22% – пенсіі, грашовая дапамога і іншыя трансферты грамадзянам, крыху больш за 8% – даходы ад прадпрымальніцтва і іншай дзейнасці, што дае прыбытак, і амаль 5% – даходы ад уласнасці і іншыя даходы, удакладняе Белстат.

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў зніжаюцца цягам усяго года. За студзень – чэрвень яны ўпалі на 2,7%, за студзень – травень – на 2,1%, за студзень – красавік – на 1,2%. Гэта больш, чым у крызісны 2011 год (мінус 1,1%) ці 1999 год (мінус 2,4%). Эканаміст Леў Марголін раней прагназаваў, што рэальныя даходы сёлета абрынуцца на 10%.

Аналітыка
Год ад году Менск багацее, а рэгіёны бяднеюць. Эксперты распавялі, як гэта змяніць
2022.10.06 08:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў