Генеральны кансулат Расеі ў Берасці, дзе праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ, атрымаў папярэджанне пра мініраванне. Пра гэта заявіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, перадае ТАСС.
«Такое паведамленне прыйшло ў будынак берасцейскага генеральнага кансулату. Была праведзеная яшчэ адна праверка, галасаванне працягваецца», – адзначыў амбасадар.
У асноўны дзень выбараў тэрыторыю Расеі атакавалі прынамсі 35 беспілотнікаў. А пасёлак у Белгародскай вобласці быў захоплены чачэнскімі добраахвотнікамі ЗСУ. Адбываюцца інцыдэнты і на саміх участках.
Якуб Хруст belsat.eu