Бельгійская паліцыя знайшла ў падвале скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса


Бельгійская паліцыя знайшла скрадзеныя карціны Пікаса і Шагала ў падвале Антвэрпэну. Творы мастацтва ўсё яшчэ ў добрым стане, піша Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады.

«Tête» («Галава») Пікаса і «L’homme en prière» («Чалавек у малітве») Шагала. Калаж: «Белсат»

Карціны «Tête» («Галава») Пабла Пікаса і «L’homme en prière» («Чалавек у малітве») Марка Шагала былі скрадзеныя ў калекцыянера ў Тэль-Авіве ў 2010 годзе. Яны каштуюць $ 900 тысяч.

Тады ж былі скрадзеныя каштоўнасці на суму $ 680 тысяч, але іх знайсці не ўдалося.

Мясцовая паліцыя пачала расследаванне пасля таго, як крыніца паінфармавалі іх, што карціны прапаноўваюць прадаць.

Мясцовы пракурор паведаміў, што галоўны падазраваны арыштаваны. Гэта грамадзянін Бельгіі.

Таксама нечакана ў 2015 годзе знайшлася карціна Шагала «Лесвіца Якава». Яна была скрадзеная з галерэі ў Тэль-Авіве ў 1996 годзе, а амаль праз дваццаць гадоў адшукалася сярод рэчаў жыхаркі Іерусаліму.

Hавiны
У Нью-Ёрку прадалі з аўкцыёну карціну Марка Шагала «Над горадам»
2023.11.14 13:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў