Яйкі, турнэ па Афрыцы, Алімпіяда. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

ЦВК стварыў фонд, каб беларусы дадаткова склаліся на выбары. Скінуцца ў фонд прапануюць «ахвочым юрыдычным асобам і грамадзянам». Акрамя фонду, з бюджэту Беларусі ў 2024 годзе вылучаць Br 34,06 млн на «правядзенне выбараў і рэферэндумаў». Выбары ў саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў адбудуцца 25 лютага 2024 года.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Лукашэнка заняўся Афрыкаю. За адзін тыдзень ён пабываў адразу ў дзвюх краінах кантыненту – у Экватарыяльнай Гвінеі з рэпутацыяй дыктатуры і ў Кеніі, дзе ўлада мяняецца дэмакратычным шляхам. Лукашэнка абяцае ім ці не залатыя горы за супрацу. Навошта самаабвешчанаму прэзідэнту спатрэбілася Афрыка? І ці сапраўды ягоны рэжым атрымае нейкія выгады ад стасункаў з гэтым кантынентам?

Аб’ектыў
Лукашэнка ўзяўся за Афрыку?
2023.12.11 20:53
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Міжнародны алімпійскі камітэт пастанавіў дапусціць беларускіх і расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Аднак па-ранейшаму будзе дзеяць вялікі шэраг абмежаванняў. Напрыклад, нельга выступаць камандамі, атлетам забароняць выкарыстоўваць сцягі, гімны і сімволіку сваіх краінаў. Яны не могуць падтрымліваць вайны ва Украіне і не маюць права рэпрэзентаваць узброеныя сілы або сілавыя ведамствы.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

У суседняй краіне яйкі сталі залатымі: цана за дзясятак сягае 200 расейскіх рублёў (гэта каля 7 беларускіх). «Белсат» разбіраўся, ці пагражае беларусам дэфіцыт гэтага прадукту, калі ўлады захочуць дапамагчы суседняй Расеі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Ідэалагічна няправільных беларусаў будуць пазбаўляць пенсіяў за асаблівыя заслугі. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва два разы за год будзе запытваць звесткі пра наяўнасць або адсутнасць абставінаў, якія ёсць падставаю для пазбаўлення пенсіі за асаблівыя заслугі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў