Ідэалагічна няправільных беларусаў будуць пазбаўляць пенсіяў за асаблівыя заслугі


Савет Міністраў пастановаю № 865 за 11 снежня перагледзеў палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі. Дакумент афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Пенсію за асаблівыя заслугі месціць пенсію, прызначаную згодна з заканадаўствам, і павышэнне за асаблівыя заслугі, якое не можа перавышаць 250 % мінімальнага памеру пенсіі паводле ўзросту.

Згодна з дакументам, пенсію за асаблівыя заслугі, як і раней, могуць прызначыць Героям Беларусі, Савецкага Саюзу або сацыялістычнай працы, атрымальнікам ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, «За службу Радзіме», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», агулам грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Беларусі і СССР.

Таксама на гэты від пенсіі могуць разлічваць уладальніцы ордэнаў Маці, «Мацярынская слава», «Маці-гераіня», «Медаля мацярынства», грамадзяне, ушанаваныя ганаровымі званнямі або дзяржаўнымі прэміямі Беларусі, БССР або СССР, пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы, топ-чыноўнікі. Аднак з пераліку выключаныя камандзіры, камісары, начальнікі штабоў партызанскіх брыгадаў і атрадаў.

У пастанове цяпер больш дэталёва прапісалі падачу хадайніцтва аб прызначэнні пенсіі за асаблівыя заслугі. Найбольш кароткім шлях на яе атрыманне будзе для найвышэйшых чыноўнікаў.

Пры гэтым устаноўлены пералік падстаў, паводле якіх пенсію за асаблівыя заслугі не дадуць, а яе выплату спыняць. У прыватнасці, гэта прыцягненне да крымінальнай адказнасці, пазбаўленне дзяржаўных узнагародаў, якія даюць права на пенсію, высвятленне неабгрунтаванай выдачы пенсіі. Ёсць там і палітычныя падставы: ажыццяўленне дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, непаважлівае стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь ды здзяйсненне адміністратыўных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, грамадскага парадку і грамадскай маральнасці.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва два разы за год будзе запытваць звесткі пра наяўнасць або адсутнасць абставінаў, якія ёсць падставаю для пазбаўлення пенсіі за асаблівыя заслугі.

Hавiны
У кастрычніку ў беларусаў знізіліся рэальныя пенсіі
2023.12.02 18:07

У кастрычніку 2023 года сярэдняя беларуская пенсія склала Br 693,4. Гэта больш, чымся было ў кастрычніку год таму, але менш, чымся ў гэтым верасні.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў