У кастрычніку ў беларусаў знізіліся рэальныя пенсіі


У кастрычніку 2023 года сярэдняя беларуская пенсія склала 693,4 рублі. Гэта больш, чым было ў кастрычніку год таму, але менш, чым у гэтым верасні, паведамляе праект «Вашы грошы» са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Сёлета ў кастрычніку пенсіі беларусаў былі на 10,8% вышэйшымі, чым год таму. Сярэдні памер пенсіі склаў 693,4 рублі, што ў 2,6 разоў перавышае пражыткавы мінімум для пенсіянераў.

Росту пенсіяў, паводле аналітыкаў ініцыятывы «Вашы грошы», паспрыяла іх падвышэнне з 1 верасня 2023 года, а таксама нізкая інфляцыя. Але апошнім часам цэны пачалі расці, і ў выніку ўжо ў кастрычніку рэальныя пенсіі беларусаў аказаліся на 0,6% ніжэйшымі за вераснёўскія.

Інтэрв’ю
Яраслаў Раманчук: гатовы хоць сёння прыступіць да аднаўлення беларускай эканомікі
2023.12.02 07:54

Рэальныя працоўныя пенсіі ў Беларусі падаюць амаль на працягу ўсяго 2023 года – рост яны паказвалі толькі ў траўні, жніўні і верасні. Найбольшае падзенне было ў лютым – 1,2%.

У траўні і верасні падымаўся памер пенсіяў – кожны раз у сярэднім на 5%. Планавалася, што да канца года будзе яшчэ адно падвышэнне, аднак яго адмянялі. У 2024 годзе беларускія ўлады абяцаць падвысіць пенсіі на 15%.

У Беларусі пенсію атрымліваюць 2,3 мільёны грамадзянаў.

Аналітыка
«Супярэчлівы і з беспадстаўнымі надзеямі». Што не так з бюджэтам Беларусі налета?
2023.10.24 20:37

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў