Тры коннікі апакаліпсісу для «беларускай» літаратуры!


Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч вырашыў прэзентаваць грамадскасці свае апошнія паэтычныя творы. Падчас прэс-канферэнцыі 24 верасня сын кіраўніка і адначасова прэс-сакратар партыі Алег Гайдукевіч распавёў пра жаданне чарговы раз заваяваць сэрцы беларускіх аматараў паэзіі: «Мы хацелі паказаць, што наш лідар – шматгранная асоба, што ён таленавіты ва ўсім, не толькі ў палітыцы», – сказаў Гайдукевіч-малодшы.

Ён распавёў, што нядаўна апублікаваны зборнік вершаў Сяргея Гайдукевіча «Моя жизнь – Беларусь» ўсім спадабаўся і атрымаў пазітыўныя водгукі. Паэзія беларускага ліберала № 1 ужо атрымала дозу іранічных каментараў у сацыяльных сетках. Як тут не пракаментаваць? Вось адзін з вершаў са зборніка (які, дарэчы, выйшаў накладам 1000 асобнікаў):

«Психическое настроение». Сяргей Гайдукевіч

НЕ люби! – я плохой… и хороший…

В чувствах пыл не угас, но свял.

В счастье я – непосильная ноша.

Что имел – потерял иль отдал!..

Прогони! – нет души – опустела.

Сердца стук не тревожит меня.

Страсть моя, как листок пожелтела!

Только тело – лишь тело любя.

Так зачем! – мне жалеть! – я не буду…

Буду ПИТЬ – до конца – и бросать.

Я ПЛОХОЙ… – быстро я позабуду,

Что другим трудно так забывать.

Вот и все! – что хочу?! – что желаю?!

Смысл есть?! Простыня да кровать.

А любовь я к чертям посылаю!

Ну!!! Ругайте – а мне НАПЛЕВАТЬ!!

Гайдукевіч – не першы беларускі палітык, які сваёй творчасцю зачапіў, калі так можна сказаць, струны душы чуллівых беларусаў. У 2011 г. старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў пры падтрыманні Міністэрства інфармацыі апублікаваў зборнік сваіх паэтычных высілкаў. Менавіта высілкаў, бо іншых словаў, каб апісаць гэтыя паэтычныя спробы, не знаходзіцца.

«Где же ты, Россия». Анатоль Рубінаў

Где же ты, Россия?

Были мы с тобой

Связаны так сильно

Общею судьбой,

Вместе проживали

Долгие века,

Вместе побеждали

Общего врага.

Где же ты, Россия,

Что же ты, Россия?

Где былая сила,

Ум и доброта?

Все поотдавала,

Все проторговала,

И теперь уж стала

Ты совсем не та.

Самы разрэкламаваны беларускі палітык-пісьменнік ад уладаў – чалец таго ж Савету Рэспублікі, кіраўнік праўладнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец (аўтар 40 кнігаў). Адзін з ягоных апошніх твораў, які пабачыў свет пад назваю «Тайна Овального кабинета» (свабодна прадаецца ў Беларусі) даволі моцна кантрастуе са статусам аўтара, які да ўсяго і старшыня Грамадскай рады маральнасці. «Чуть полноватое тело было стройным, живот подтянут, груди как два полных комка. Макоули лег поудобнее на спину. Гимеев нож Джона готов был лопнуть от приятного напряжения, и он тихо сказал: – Ты сверху! Моника, усаживаясь на него, загоняя в себя его горячий, возбужденный меч, прерывисто дыша, впервые назвала его просто по имени».

Як кажуць, рукапісы не гараць, але часам так хочацца паўтарыць подзвіг булгакаўскага героя прафесара Прэабражэнскага і выкінуць літаратурнае смецце ў печку…

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў