Чаму «Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са сцэны?


У свеце драматычнага мастацтва Беларусі стала на адзін істотны пункт менш. З рэпертуару менскага тэатру беларускай драматургіі прыбралі спектакль у рэжысуры Валерыя Анісенкі пра Кастуся Каліноўскага – “Каласы пад сярпом тваім” паводле Караткевіча.
{movie}Чаму «Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са сцэны? |right|12434{/movie}
Знікненне інсцэнізацыі, якая з поспехам ішла 4 гады, заўважыў культурніцкі актывіст і распаўсюднік кніжак Алесь Мазанік. У адказ на ягоны зварот у тэатры назвалі дзве прычыны закрыцця спектаклю: старэнне строяў і нястача актораў.


АЛЕСЬ МАЗАНІК, АКТЫВІСТ
: «Прычына, што некаторыя акторы не могуць быць прыцягнутыя да ўдзелу ў спектаклі, мне падаецца надуманаю, бо ў тым спісе, які называюць, акторы не ёсць галоўнымі акторамі, а галоўныя ўсё ж бяруць удзел у пастаноўках спектаклю. «Каласы» – твор цудоўны, галоўнае, што ён апалітычны, ён прабеларускі і нацыянальны. Я лічу, што паколькі Тэатр драматургіі вельмі шмат увагі аддае нацыянальным момантам, гэты спектакль можа быць вернуты, а спісаны ў архіў ён мог быць і без загаду».

Спектакль прыбралі з рэпертуару ў год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага.

Іншыя тэмы выдання: «Калекцыя пАРТызана» папоўнілася новым выданнем – паэта і мастака Аляксея Жданава. Мастачка Надзя Бука паказала свет Пігласаў, Магласаў і Бубласаў на ўласнай інтэрпрэтацыі выцінанак – «буцінанках». Агляд фільмаў, якія выходзяць у пракат.
{movie}Агляд падзеяў культуры (11.09.2013) |right|12433{/movie}

Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў