У Менску затрымалі дацэнта БДУ


У тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася «пакаяннае» відэа з Аляксеем Семянцовым, дацэнтам кафедры камунікатыўнага дызайну БДУ.

Аляксей Семянцоў.
Фота: БДУ

У відэа Семянцоў «сазнаецца» ў тым, што «тры ці чатыры разы» браў удзел у мітынгах у 2020 годзе і быў падпісаны на экстрэмісцкі канал. Яго таксама вінавацяць у распаўсюдзе фэйкаў пра падзеі ў Менску, якія ён пісаў сябрам у Расеі.

«Сам хадзіў на пратэсты, а ў інтэрнэце распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы», – гаворыцца ў паведамленні пад відэа.

У тэлеграм-канале сілавікоў падкрэсліваецца, што інфармацыю пра Семянцова перадалі ім «адказныя асобы з БДУ».

Аляксей Семянцоў – сябра Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў», лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. У 2011 годзе атрымаў падзяку Міністэрства культуры. Ва ўніверсітэце працаваў больш за 15 гадоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў