У лякарні пасёлку Акцябрскі закрываюць хірургічнае аддзяленне, бо няма спецыялістаў – СМІ


У раённай лякарні гарадскога пасёлка Акцябрскі закрываюць хірургічнае аддзяленне. Пра гэта мясцовыя жыхары расказалі «Флагштоку». Цяпер людзям трэба будзе ездзіць да хірурга за 70 кіламетраў у Светлагорск.

Лякарня ў пасёлку Акцябрскі.
Фота: ch-smi.by

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у лякарню і спытаў, чаму так адбываецца.

«Ёсць загад гомельскага ўпраўлення аховы здароўя. Няма лекара-хірурга. Справа не ў заробку, а ў тым, што няма спецыяліста», – адказалі ў лякарні.

Паведамляецца, што мясцовая лекар-хірург сышла ў дэкрэтны адпачынак. А новага лекара не могуць знайсці, хаця прапануюць заробак ад 1,5 да 2,1 тысяч рублёў. Таксама ў райцэнтры не хапае лекара-отарыналарынголага.

На гарачай лініі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму журналістам паведамілі, што аддзяленне працуе і «ніякіх загадаў і распараджэнняў аб яго закрыцці на сённяшні дзень няма».

Аналітыка
Фонд медычнай салідарнасці: «У Беларусі лекараў амаль у два разы менш, чым сцвярджае Мінздароўя»
2023.08.14 21:01

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў