Гомельца абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і скіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне


Суд Цэнтральнага раёну Гомля скіраваў на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны стацыянар Валера Яроцкага. Яго судзілі за паклёп (арт. 188 КК РБ) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Валер Яроцкі.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Пастанову ў дачыненні Валера Яроцкага прыняў суддзя Віктар Казачак яшчэ 19 ліпеня, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя праваабаронцам толькі цяпер.

Валер Яроцкі – нарадзінец Жлобіна, неаднаразова быў назіральнікам на выбарах ад БХК. У 2019 годзе стаў чэмпіёнам гораду па шахматах, а яшчэ перамог у хуткім турніры ў Асіповічах.

Паводле матэрыялаў справы, Яроцкі адправіў у КДБ, МУС, пракуратуру і Цэнтральную камісію ў справе выбараў і рэферэндумаў рукапісныя і электронныя лісты, у якіх абвінаваціў Лукашэнку ў цяжкіх злачынствах. Такія лісты падрыхтаваў і ў дачыненні аднаго з пракурораў Гомельскай вобласці. Што менавіта было ў тэкстах зваротаў, не ўдакладняюць.

Суд прызнаў Яроцкага хворым на псіхічны разлад і скіраваў на прымусовае лекаванне, забараніўшы пакідаць краіну. Таксама гомельца залучылі ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Hавiны
У Беларусі зноў кажуць пра карную псіхіятрыю. Што гэта такое, і як ёю карысталіся цар, нацысты і камуністы
2021.06.09 17:58

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў