Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прыбыў ва Украіну з незапланаваным візітам


Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёль нечакана прыехаў ва Украіну, паведамляе інфармацыйная агенцыя Yonhap са спасылкай на прэзідэнцкую канцылярыю.

Уладзімір Зяленскі і Юн Сук Ёль. 15 ліпеня, Кіеў.
Фота: Yonhap

Юн Сук Ёль разам з жонкай Кім Кеон Хі прыбылі ва Украіну з Польшчы 14 ліпеня. 15 ліпеня яны наведалі Бучу ў суправаджэнні генеральнага пракурора Украіны Андрэя Косціна, які паказаў гасцям месцы злачынстваў, здзейсненых расейскімі вайскоўцамі падчас акупацыі Бучы ў сакавіку 2022 года.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёль разам з жонкай у Бучы.
Фота: УНІАН

Акрамя таго, Юн Сук Ёль сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў