Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне»


У «пакаянным» відэа Лебядок прызнаваўся ў тым, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і што цяпер дае каментары «каналам, прызнаным у нас экстрэмісцкімі» – «на тэму вайны ва Украіне і па іншых пытаннях».

Ягор Лебядок.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў вайсковага аналітыка Ягора Лебядка 15 днямі арышту за «Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню» (арт. 24.3 КаАП РБ), піша Zerkalo.io. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая шматлікімі палітычнымі прысудамі.

Увечары 13 ліпеня імя Ягора Лебядка з’явілася ў спісе затрыманых на Акрэсціна. Яго затрымалі 12-га ўдома ў Смалявічах. Аўтары праўладных тэлеграм-каналаў заяўляюць, што Лебядок «паліваў брудам расейскую і беларускую армію».

Hавiны
Сілавікі характарызуюць Лебядка як «блогера», але менавіта ягоныя прагнозы былі дакладныя
2022.07.14 16:03

Ягор Лебядок – вайскова-палітычны аглядальнік, неаднойчы каментаваў у СМІ вайну ва Украіне і сітуацыю ў Беларусі, вядзе каналы на Telegram і Youtube.

Фізік паводле адукацыі, скончыў БДУ. У 2005–2007 гадах служыў у 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь на пасадзе камандзіра ўзводу. Потым працаваў у Інстытуце фізікі АН РБ, адкуль быў звольнены ў студзені бягучага года. З 2010 да 2014 года быў дэпутатам Смалявіцкага раённага савету дэпутатаў 26-га склікання ад Жодзінскай выбарчай акругі № 1.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў