У Беларусь хочуць прыцягнуць больш кітайцаў. Як гэта будзе


Беларускі турбізнес разлічвае на павелічэнне патоку кітайскіх турыстаў за кошт прапановы сумесных тураў па Беларусі і Расеі, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі (РСТІ).

Здымак мае ілюстрацыйны харктар.
Фота: Wei Zhongjie / Zuma Press / Forum

У 2023 годзе турпаток з Кітая павялічыўся да 10,5 тысяч падарожнікаў. Гэта ўдвая больш, чым у 2022-м, хаця каронавірусныя абмежаванні ў КНР знялі толькі ў жніўні 2023-га.

Пры гэтым Расею за дзевяць месяцаў мінулага года наведала больш за 106 тысяч жыхароў КНР. А паколькі паміж Беларуссю і Расеяй дзейнічае пагадненне аб узаемным прызнанні віз, эксперты са сферы турызму спадзяюцца прыцягнуць кітайцаў пры дапамозе новай механікі тураў.

Цяпер у кітайскіх падарожнікаў у Беларусі карыстаецца попытам наведванне Мірскага, Нясвіжскага, Косаўскага замкаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і запаведнікаў. Таксама яны цікавяцца турыстычнымі аб’ектамі, звязанымі з гісторыяй СССР. Гэта Берасцейская крэпасць, «Лінія Сталіна», Дом-музей I зʼезда РСДРП.

Эксперты беларускага турыстычнага рынку ўпэўненыя, што колькасць турыстаў з Кітая рэальна павялічыць у разы за кошт камбінаваных тураў з Расеяй. Асабліва на фоне ўзаемнага прызнання віз. Адпаведную дамову краіны ратыфікавалі яшчэ летась.

Hавiны
Урад разлічвае на павелічэнне турыстычнага патоку ў нашую краіну ў наступныя гады
2023.12.27 15:54

На думку намесніка кіраўніка камітэту турыстычнай супрацы з Кітаем і члена праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Аляксея Стрэльчанкі, лічыцца перспектыўным маршрут: Масква – Пецярбург – Менск. Гэта ў тым ліку звязана з эканоміяй: білет на рэйс Air China у Менск каштуе $ 1500, а Пекін – Масква – $ 450.

Яшчэ адзін паўнацэнны маршрут, які зараз распрацоўваюць для турыстаў з Кітая, ахоплівае Гарадзенскую і Берасцейскую вобласці. Па задумцы, групы з Кітая прыязджаюць у Менск, а затым у Гарадзенскім рэгіёне едуць у Мірскі замак, Ліпічанскую пушчу, Горадню і на Аўгустоўскі канал. Або са сталіцы яны адпраўляюцца ў Нясвіж і Белавежскую пушчу.

Аляксей Стрэльчанка адзначае: яшчэ не факт, што кітайцаў зацікавіць Беларусь сама па сабе.

Галоўны міф, які трэба развеяць: кітайцы хочуць трапіць у беларускія санаторыі. Не, у іх іншыя аздараўленчая сістэма і медыцына, спецыфічная кухня, ім патрэбен персанал, які размаўляе па-кітайску.

Акрамя таго, падарожніку з КНР цікава не ўсё: ён, як правіла, аддае перавагу ездзіць па сакральных і топавых месцах тыпу пецярбургскіх палацаў, каб у першую чаргу сфатаграфавацца на фоне знакавых аб’ектаў.

Hавiны
У Беларусі не хапае экскурсаводаў
2023.09.26 20:49

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў