Тэракт у Ізраілі: загінула жанчына, дзясяткі пацярпелых


15 студзеня ў Ізраілі адбыўся тэракт. Двое палесцінцаў-тэрарыстаў з Хеўрону захапілі аўтамабілі і ўчынілі напады ў трох кропках горада Раанана (ён знаходзіцца на поўнач ад Тэль-Авіва), паведамляе euronews.com.

Ізраільскія паліцэйскія аглядаюць пашкоджаную машыну пасля тэракту ў цэнтры гораду Раанана, Ізраіль. 15 студзеня 2024 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News

Тэрарысты наязджалі машынамі на людзей і наносілі ім удары нажамі. Пацярпелі амаль 20 чалавек, у тым ліку дзеці. Ад атрыманых раненняў памерла сталая жанчына. Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.

Вядома, што згаданыя палестынцы нелегальна працавалі ў Раанане. Іх затрымалі.

Па іншых даных, тэрарыст быў адзін, але ён некалькі разоў змяняў аўтамабілі.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў