Беларускія памежнікі абвінавацілі літоўскага калегу ў парушэнні мяжы


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі расказаў пра інцыдэнт з літоўскім памежнікам, які адбыўся 13 ліпеня. Беларускі бок скардзіцца, што літовец незаконна зайшоў на тэрыторыю нашай краіны.

Літоўскі памежнік зайшоў на некалькі метраў на беларускі бок мяжы. Скрыншот з відэа: gpkgovby / Telegram

Сітуацыя адбылася ўчора ў пункце пропуску «Каменны Лог – Мядзінінкай».

На кадрах з камеры відэаназірання відаць, як літовец заходзіць на некалькі метраў углыб беларускай тэрыторыі, суправаджаючы жанчыну з дзіцём з аўтамабільнай чаргі. Потым ён разварочваецца ды вяртаецца на тэрыторыю Літвы.

Дзяржпамежкамітэт асобна адзначыў, што літоўскі памежнік быў узброены. Пра інцыдэнт беларускае ведамства паінфармавала сваіх літоўскіх калегаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў