Парк забаваў на месцы АЭС у Нямеччыне ды паводка ў Флорыдзе. Галоўныя здымкі тыдня


Новая паводка ў амерыканскім штаце Флорыда, працяг эвакуацыі жыхароў з прыфрантавых гарадоў Украіны, вырубка лясоў у Польшчы, парк забаваў на тэрыторыі былой АЭС у Нямеччыне ды фестываль у Індыі – сабралі галоўныя здымкі мінулага тыдня ў фотаздымках.

Мост Эль-Алямбрада (El Alambrado) пасля яго абрушэння ў Кайдоніі. Калумбійскія ўлады расследуюць прычыны абвалу, у выніку якога загінулі двое паліцэйскіх. Валле-дэль-Каўка (Valle del Cauca), Калумбія.
Фота: Edwin Rodriguez Pipicano / AFP / East News
Украінскія вайскоўцы дапамагаюць пажылому жыхару-інваліду сесці ў эвакуацыйны аўтамабіль у Аўдзееўцы, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Жанчына стаіць ля затопленага дому пасля паводкі з-за моцнага дажджу ў горадзе Форт-Лодэрдэйл (Fort Lauderdale), Флорыда, ЗША.
Фота: Chandan Khanna / AFP / East News
Украінскія салдаты праходзяць рэабілітайцыю ў Нацыянальным рэабілітацыйным цэнтры Unbroken у Львове, Украіна.
Фота: Yuriy Dyachyshyn / AFP / East News
Пакрыты смогам Сеул, Паўднёвая Карэя.
Фота: Jung Yeon-Je / AFP / East News
Буйная высечка дрэваў ля аэрапорту у Дайтках. Ольштын, Польшча.
Фота: Artur Szczepanski / Reporter / East News
Пратэстуючая ў касцюме эпохі Французскай рэвалюцыі трымае транспарант з надпісам «Брыёшы і пенсіі» на плошчы Бастыліі падчас дэманстрацыі на 12-ы дзень пратэстаў пасля таго, як урад прасунуў праз парламент пенсійную рэформу без галасавання. Парыж, Францыя.
Фота: AFP / East News
Наведвальнікі катаюцца на каруселі ў парку забаваў у Калькары (Kalkar), што пабудаваны на месцы былой атамнай электрастанцыі SNR-300, якая так і не была запушчана з-за праблемаў з будаўніцтвам і пратэстаў. Калькар, Нямеччына.
Фота: Ina Fassbender / AFP / East News
Украінскі вайсковец страляе з гранатамёта на перадавой у Бахмуце, Данецкая вобласць, Украіна. 
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Мужчына перасякае падвесны мост на захадзе сонца ў Бгактапуры (Bhaktapur), Непал.
Фота: Niranjan Shrestha / AP Photo / East News
Пратэст фэрмэраў на вуліцах Гданьску з-з некантраліруемага ўвозу прадуктаў, якія апрацоўваюцца пестыцыдамі, забароненымі на тэрыторыі ЕС. Адным з такіх прадуктаў з’яўляецца ўкраінская пшаніца. Гданьск, Польшча.
Фота: Anna Rezulak / KFP / Reporter / East News
Вернікі адзначаюць фестываль «Гаджан» — індуісцкі фестываль, дзе ўдзельнікі ўзносяць малітвы богу Шыве. Кольката, Індыя.
Фота: Debarchan Chatterjee / NurPhoto / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў