Урад спрабуе выратаваць стратныя прадпрыемствы мяса-малочнай галіны


Савет міністраў распарадзіўся пагасіць з рэспубліканскага бюджэту частку крэдытаў сямі беларускіх прадпрыемстваў. На гэты раз субсідыі вырашылі вылучыць прадпрыемствам мяса-малочнай галіны.

малочны камбінат, Полацк
Крыніца: polotskmilk.ibiz.by

Згодна з урадавай пастановай №161 ад 7 сакавіка, апублікаванай 13 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, мэтавыя субсідыі пойдуць на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі:

  • па крэдытах у беларускіх рублях памер субсідыі – 30% стаўкі рэфінансавання,
  • па крэдытах у замежнай валюце – 30% стаўкі па крэдыце па пазыках, але не больш за 2,5% (выплачвацца будзе ў рублёвым эквіваленце па афіцыйным курсе Нацбанку на дзень пералічэння субсідыі).

Фінансавую дапамогу ў пагашэнні крэдытаў атрымаюць наступныя прадпрыемствы:

  • Верхнядзвінскі масласырзавод,
  • Віцебскі мясакамбінат,
  • Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат,
  • Аршанскі мясакансервавы камбінат,
  • Полацкі малочны камбінат,
  • Пастаўскі малочны завод,
  • Глыбоцкі мясакамбінат.

Раней аналагічным чынам урад распарадзіўся закрыць частку крэдытаў пяці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, трох прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і трох цэментных заводаў.

Таксама ўрад Беларусі прадставіў адтэрміноўку выплаты падаткаў тым прадпрыемствам, якія ўвозяць тавары на тэрыторыю ЕАЭС.

Агляд
Беларусы глядзяць на будучыню эканомікі з аптымізмам, чаго не скажаш пра ўлады
2024.03.05 19:25
Аналітыка
«Хісткі картачны дамок». Якую эканоміку пабудавалі ў Беларусі і ці пашчасціць налета?
2023.12.26 07:20

 

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў