«Беларускі эканамічны цуд». Больш як 100 дзяржпрадпрыемстваў атрымалі адтэрмінаванне ў падатках


Урад Беларусі вызначыў адтэрмінаванне або растэрмінаванне выплаты падатку на дададзеную вартасць для 108 прадпрыемстваў. Адпаведны дакумент апублікаваны на pravo.by.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна, Беларусь. 19 верасня 2022 года.
Фота: sb.by

Гаворка ідзе пра завоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюзу тавараў, выключэнне – падакцызныя тавары, што не выкарыстоўваюцца ў вытворчасці. Пастановай прадугледжанае адтэрмінаванне выплаты падатку на дададзеную вартасць юрыдычным асобам з пераліку горадаўтваральных прадпрыемстваў.

У пералік трапілі 108 кампаніяў, напрыклад, «Нафтан», Мазырскі НПЗ, «Магілёўхімвалакно», «Амкадор», «Бабушкина крынка», Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», Менскі маторны завод, холдынг «Бабруйскаграмаш», «Беларуськалій», БМЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя.

Адтэрмінаванне ў ПДВ даюць на шэсць месяцаў. Пастанова дзее да 30 чэрвеня 2024 года ўключна.

Разам з тым, пазычанасць суб’ектаў гаспадарання за банкаўскія крэдыты за 2023 год дасягнула амаль 52,4 млрд рублёў. Гэта на 7 млрд больш, чым у 2022 годзе.

Аб’ектыў
Беларуская прамысловасць працуе на вайну супраць Украіны?
2024.01.11 20:53

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў