Тэатр абсурду: Справа «белсатаўцаў-шпіёнаў» набірае абароты


Расследаванне «шпіёнскай справы» вядзе ўчастковы інспектар Бялыніцкага РАУСу, лейтэнант міліцыі Аляксандр Емяльянаў. Ён ужо паспеў апытаць у аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёну незалежнага журналіста Барыса Вырвіча.

Нагадаем, у лютым журналісты здымалі сюжэт пра пераслед грамадскага актывіста Валерыя Вусіка, які ў незалежнай газеце «Магілёўскі выбар» выкрыў шматлікія парушэнні кіраўніцтва СВК «Лебядзянка». Прадстаўнікі адміністрацыі СПК пачалі з пагрозаў на адрас спадара Вусіка, а пасля абвінавацілі журналістаў «Белсату» ў… прамысловым шпіянажы. Аргументавалі яны гэта тым, што журналісты ўвайшлі ў хлеў без дазволу кіраўніцтва «Лебядзянкі».

{movie}Маю права: “прамысловы шпіянаж” сярод безгаспадарвання |right|10487{/movie}

«Асноўнаю прычынаю для візіту працаўнік міліцыі назваў высвятленне пытання, якім чынам на тэлеканале «Белсат» з’явіўся матэрыял пра СВК «Лебедзянка» і ці незалежныя журналісты, якія здымалі гэты сюжэт, – «працаўнікі тэлеканалу «Белсат», – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справа з «прамысловым шпіянажам у хляву» атрымала нечаканы працяг: паводле міліцыянта, працаўнік СВК «Лебедзянка» Міхаіл Бялоў звярнуўся ў праваахоўныя органы з заяваю аб паклёпе на яго, які быццам бы здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання з незалежнымі журналістамі фермы.

«Наагул у мяне склалася ўражанне, што найбольш цікавілі працаўніка міліцыі акурат незалежныя журналісты, якія праводзілі здымкі, ды іхная магчымая супраца з тэлеканалам «Белсат», на гэтую тэму гучалі ўсе асноўныя пытанні, якія ён задаваў. На большасць з іх я адказаў проста – я не ведаю», – паведаміў Барыс Вырвіч.

МЛ, паводле spring96.org
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары