Мітрапаліт Кандрусевіч памаліўся з вернікамі ды блаславіў стравы на велікодны стол


31 сакавіка каталікі ды пратэстанты Беларусі святкуюць Вялікдзень. Святочныя набажэнствы праходзяць ува ўсіх каталіцкіх і пратэстанцкіх святынях краіны.

{movie}Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся разам з вернікамі|right|9985{/movie}

«Праўда аб Уваскрэсенні Хрыста адкрывае перад чалавекам новую перспектыву ягонага жыцця, у якое ўваходзіць подых вечнасці. Таму апошнім вымярэннем жыцця чалавека з’яўляецца не тленнасць, але вечнасць. Як вучні Хрыста мы павінны быць сведкамі гэтага закліку з мэтаю паказваць значэнне Уваскрэсення Хрыста ўсім людзям, каб свет паверыў, – настаўляў мітрапаліт Кандрусевіч. – Для гэтага святло Уваскрэсення найперш павінна перамяняць нас, каб мы маглі быць яго сведкамі. Наша краіна патрабуе гэтага ажыўляючага святла Езуса Хрыста, які ёсць знакам нашай гісторыі і яе моцаю. Наш народ заўсёды чэрпаў сілы з пасхальнай праўды і да яе павінен цяпер прыбягаць, найперш у справе свайго маральнага аднаўлення».

Напярэдадні свята, у Вялікую суботу, мітрапаліт Кандрусевіч наведаў касцёл імя Святых Сымона і Алены ў Менску, дзе памаліўся разам з вернікамі ды блаславіў стравы на велікодны стол.

belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў