Да канца тыдня будзе скварна


Паводле прагнозу Белгідрамету, да канца тыдня ў Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е. Удзень у нашай краіне будзе да +36 градусаў.

Дзеці купаюцца ў фантане ў менскім парку Перамогі.
Фота: АВ / Белсат

13 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад 16 да 22 цяпла, днём ад +29 да +34, а ў асобных раёнах паветра прагрэецца да 36 градусаў вышэй за нуль.

14 і 15 ліпеня ў Беларусь працягне паступаць паветраная маса субтрапічнага паходжання.

14 ліпеня ноччу па паўночным захадзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы прагназуецца ад 16 да 22 вышэй за нуль, днём ад +29 да +36.

15 ліпеня месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +17 да +22, удзень ад 29 да 36 са знакам плюс.

Hавiны
Учора ў Вілейцы быў пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 62 гады
2021.07.11 12:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў