Мінінфарм абнавіў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды трапіла «Рэгіянальная газета»


Маладзечанская «Рэгіянальная газета» трапіла ў спіс рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аб гэтым паведамляе «Вясна».

«Рэгіянальная газета» далучана да спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Фота: «Вясна» / Telegram / viasna96

Міністэрства інфармацыі РБ 12 красавіка абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды патрапіла «Рэгіянальная газета», якая выдавалася ў Маладзечна. Яе інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай судом Партызанскага раёну Менску.

Таксама Мінінфарм, у адпаведнасці з рашэннямі судоў, уключыў у спіс :

• суполку «ВКонтакте», старонку ў Instagram і Youtube-канал гурта «Дети Хрущёвок», а таксама яго кампазіцыі «2020», «Таракан (Дэма)», «Папицот»;

• старонку «Вконтакте» «Юзеф Пилсудский»;

• тэлеграм-канал, чат-бот, старонку ў Instagram і Yоutube-канал руху «‡ Р У Х ‡» і яго эмблему.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў