«Горадня Азот» атрымае ад Расеі крэдыт на $ 39 млн


Група кампаніяў Расейскага экспартнага цэнтру, Банк БелВЭБ і ВЭБ.РФ прафінансуюць мадэрнізацыю беларускага хімпрадпрыемства ААТ «Горадня Азот», паведамляе прэс-служба Банку БелВЭБ.

«Горадня Азот».
Фота: Сяргей Шэлест

Крэдыт на $ 39 млн разлічаны на 7 гадоў. За гэтыя грошы правядуць першы этап рэканструкцыі цэху «Аміяк-4». Усяго да 2026 года плануюць рэалізаваць 4 буйныя інвестпраекты.

«Тым самым для беларускіх прадпрыемстваў мы адкрылі дадатковыя магчымасці, якія забяспечваюць доступ да выгадных умоваў фінансавання закупаў высокатэхналагічнай прадукцыі расейскай вытворчасці. Упэўнены, што гэтая інавацыйная схема ўзаемадзеяння будзе спрыяць маштабаванню бізнесу ў сферы расейска-беларускай эканамічнай інтэграцыі», – лічыць старшыня праўлення Банку БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі.

На гарадзенскі «Азот» плануюць закупіць 95 % расейскага абсталяваная. Рэканструкцыю выканае расейская кампанія, а частку адсоткавай стаўкі субсідуюць з дзяржбюджэту Расеі.

Пагадненне падпісалі 7 красавіка 2023 года.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў