На вуліцах у раёне пуцеправоду на Нямізе, які абрынуўся ноччу 8 студзеня, да 10 лютага перакрываюць рух, піша Zerkalo.io са спасылкай на пастанову Менскага гарвыканкаму, апублікаваную на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова менскіх гарадскіх уладаў пачынае дзеяць 12 студзеня. Часовая забарона руху транспарту ўводзіцца з 00:00 12 студзеня да 23:00 10 лютага і закранае наступныя ўчасткі:
Пуцеправод на праспекце Пераможцаў над вуліцай Нямігаю ў Менску абрынуўся ўначы 8 студзеня. Ніхто не пацярпеў. У сувязі са здарэннем Следчы камітэт распачаў дзве крымінальныя справы – паводле ч. 1 арт. 305 КК РБ («Парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў падчас будаўніча-мантажных працаў») і ч. 2 арт. 428 КК («Службовая нядбайнасць»).
ГГ, belsat.eu