Што гледзіце на «Белсаце»?


Даспадобы гледачам навінныя, спартовыя праграмы і дзяўчаты-вядоўцы.{movie}Апытанне: Што глядзіце на “Белсаце”?|left|7954{/movie}

«Белсат» ужо 5 гадоў транслюе праграмы «па-беларуску і без цэнзуры». З нагоды сёлетняга юбілею мы папрасілі нашых гледачоў з розных куткоў Беларусі выказацца, якім праграмам яны аддаюць перавагу і што прыцягвае іхную ўвагу на «Белсаце».

«Падабаюцца спартовыя праграмы, абавязкова навіны і дэтэктывы», – адзначыў спадар са Століна. Маладзён з Бабруйску высока ацаніў беларускую мову тэлеканалу. Да густу палешуку з Пінску асабліва прыпала ток-шоу «Форум» і вядоўца Даша.

Больш падрабязна пра ўспрыманне гледачамі нашага каналу – у відэаматэрыяле.

Падрыхтаваў Максім Ярашэвіч

belsat.eu

Стужка навінаў