Маці «шпіёна»: Прычына арышту сына – грамадская дзейнасць


Сябры і родныя абвінавачанага ў здрадзе Радзіме новапалачаніна Андрэя Гайдукова не вераць, што хлопец мог супрацоўнічаць з замежнаю выведкаю.{movie}Вольга Гайдукова пра арышт сына (Аўдыё)|left|7629{/movie}

Затрыманы спецслужбамі 8 лістапада грамадскі дзеяч Андрэй Гайдукоў – намеснік старшыні незарэгістраванага Саюзу маладых інтэлектуалаў, сябра аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Маладзён працаваў аператарам на наваполацкім «Нафтане» і паралельна вучыўся на інжынерна-тэхналагічным факультэце Полацкага ўніверсітэту.

Паводле маці затрыманага Вольгі Гадуковай, сын пасля школы паступіў у Наваполацкі ліцэй нафтахіміі, які паспяхова скончыў і трапіў па размеркаванні адразу на «Нафтан». У той жа год Андрэй паступіў у Полацкі дзяржуніверсітэт, дзе і вучыцца завочна на 5 курсе. Хлопец захапляецца камп’ютарамі, кнігамі, рыбалкаю.

Спадарыня Гайдукова расказала, што сын займаўся зборам дакументаў, патрэбных для афіцыйнай рэгістрацыі Саюзу маладых інтэлектуалаў.

«Я лічу, што прычына – толькі ў ягонай грамадскай дзейнасці, – упэўненая маці арыштаванага. – Што датычыць заводу, то Андрэй валодае такою ж інфармацыяй, як і любы іншы працаўнік».

Калега меркаванага «шпіёна» Антон Паўлаў падкрэсліў: працуючы на тым жа прадпрыемстве, што і Гайдукоў, ён не заўважыў там нічога сакрэтнага. «Усе варштаты там – замежнай вытворчасці», – звярнуў увагу Паўлаў.{movie}Канстанцінаў: Шпіёнаманія нагадвае 30-ыя гады|right|7628{/movie}

«Гайдукоў быў палітычным актывістам, а гэтыя людзі ў нас першыя трапляюць пад удар КДБ», – лічыць лідар Саюзу маладых інтэлектуалаў Яўген Канстанцінаў. Паводле яго, новае кіраўніцтва спецслужбаў імкнецца зарэкамендаваць сябе, фабрыкуючы «фантастычныя» справы. «Гэтая шпіёнаманія нагадвае трыццатыя гады ў СССР», – мяркуе кіраўнік грамадскай арганізацыі.

У планах грамадзянскай супольнасці Наваполацку, зазначае Канстанцінаў, – стварыць фонд дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў, у тым ліку ў звязку са «шпіёнскаю справаю».

belsat.eu

Стужка навінаў