«Як мне зрабілі «ластаўку», я нічога не адчуваў». Мужчына распавёў пра катаванні ў пастарунку


{movie}Васіль Сарочык пра катаванні ў пастарунку.|left|7618{/movie}Вартаўніка аўтастаянкі цягам 6 гадзінаў катавалі ў Ленінскім РУУС Менску. Пра гэта пацярпелы распавёў праваабаронцам. Ягоны аповед, заняты на відэа, змешчаны на сайце інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа». Васіль Сарочык гаворыць, што міліцыянты змушалі яго ўзяць на сябе віну за крадзеж надмагільных плітаў.

Падзеі адбываліся 14 лістапада. Паводле слоў Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным. Не паказваючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартаўніку праехаць у Ленінскае РУУС. Прыкладна гадзіну Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай часці ўпраўлення, а затым яго павялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская Ж.П., паведамляе “Платформа”.

Паводле слоў Сарочыка, оперупаўнаважаная надзела на яго наручнікі і стала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын. Акрамя таго, ад вартаўніка хацелі пачуць прызнанне ў тым, што ён перыядычна рабаваў кіёскі на рынку “Свелта”.

{movie}Сарочык распавдяае як яго збівалі ў пастарунку|left|7619{/movie}Пенсіянер паспрабаваў растлумачыць, што не ведае, пра што ідзе гаворка, але пасля гэтага збіванне толькі ўзмацнілася. Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, да збівання перыядычна падключаліся іншыя супрацоўнікі РУУС, асобы якіх устанавіць пакуль не ўдалося. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства. Калі пажылы чалавек траціў прытомнасць, яго аблівалі халоднай вадой, каб апрытомнеў.

З міліцыі Сарочык накіраваўся ў 10-ю гарадскую клінічную бальніцу, каб зняць пабоі, але там ад яго запатрабавалі накіраванне з РУУС. Тады збіты вартаўнік звярнуўся з заявай у пракуратуру Ленінскага раёна Менска, зафіксаваў пабоі ды звярнуўся па дапамогу да праваабаронцаў. «Платформа» ў звязку з гэтым інцыдэнтам скіравала паведамленні ў Генпракуратуру, МУС і Следчы камітэт.

belsat.eu

Стужка навінаў