У казахстанскім горадзе Жанаўэзен ўспыхнулі пратэсты нафтавікоў


На знак пратэсту супраць затрымання ў Астане нафтавікоў, на вуліцы Жанаўэзену выйшлі некалькі тысяч чалавек. Мітынгоўцы патрабуюць вызвалення сваіх землякоў, паведамляюць казахстанскія медыі.

Пратэст у Жанаўэзене.
Фота: ORDA / Telegram

Днём 11 красавіка нафтавікі Жанаўэзену зладзілі акцыю пратэсту каля будынку міністэрства ў Астане. Людзі патрабавалі працы і заробкаў, паколькі засталіся без сродкаў да існавання. Фірма, у якой яны працавалі, прайграла тэндар. Працаўнікам прапанавалі іншыя месцы працы, але заробкі ў іншых фірмах, па словах мітынгоўцаў, меншыя на 70 % з тымі, што яны мелі раней. Паліцыянты затрымалі людзей.

У адказ на гэта на вуліцы Жанаўэзену выйшлі каля 2 тысячаў чалавек. Мітынгоўцы патрабуюць вызваліць іх землякоў. На вуліцах гораду гучаць заклікі «Да канца».

Telegram-канал «ORDA Kazakhstan» паведамляе, што пасля таго, як стала вядома пра мітынг у Жанаўэзене, усіх затрыманых працаўнікоў у Астане вызвалілі і накіравалі дадому.

Нафтавікі падзякавалі мітынгоўцам папрасілі іх разыходзіцца і распавялі, што будуць вырашаць пытанне па працаўладкаванні з прадстаўнікамі «Казмунайгаза». Тым не менш, адвакаты паведамляюць, што затрыманыя надалей за кратамі. У сваю чаргу жыхары Жанаўэзену не спяшаюцца разыходзіцца.

Hавiны
Аперацыя АДКБ у Казахстане цалкам завершаная
2022.01.19 12:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў