Мінабароны Украіны: наступленне Расеі на Данбасе можа распачацца ў бліжэйшы час


Расея плануе выйсці на адміністратыўныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў, цяпер вораг спрабуе ўтрымаць сухапутны калідор і замацавацца ў межах Херсону, паведамляе УНІАН.

Расейская Федэрацыя амаль завершыла падрыхтоўку да наступальнай аперацыі на ўсходзе Украіны і можа распачаць актыўныя баявыя дзеянні ў бліжэйшы час, зазначыў падчас брыфінгу ва Украінскім медыяцэнтры спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік.

«Паводле нашай інфармацыі, вораг перайшоў да фазы завяршэння аднаўлення сваіх падраздзяленняў і перакідвання іх на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласцяў. Мы прагназуем, што актыўныя баявыя дзеянні пачнуцца на гэтых тэрыторыях ужо недзе ў бліжэйшы час. Адначасова ўкраінская армія да гэтага гатовая. Мы не можам прагназаваць, калі менавіта гэта адбудзецца. Ёсць паведамленні заходніх крыніц. У той жа час вораг ужо амаль скончыў падрыхтоўку да наступальнай аперацыі», – сказаў Матузянік.

Спікер Мінабароны таксама зазначыў, што з пачатку актыўнай фазы вайны Расеі супраць Украіны, у Данецкай і Луганскай вобласцях штурмавыя дзеянні з боку праціўніка фактычна не спыняліся, а апошнім часам колькасць расейскіх войскаў там значна павялічылася.

Hавiны
Аляксей Арэстовіч мяркуе, што вайна з Расеяй працягнецца да 2035 года
2022.04.11 11:58

Надоечы Аляксей Арастовіч таксама казаў пра два тыдні цяжкіх баёў на Данбасе, што чакаюць Украіну, і якія вызначаць наступную фазу вайны.

Кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай прагназуе «марыупальскі» сцэнар на Луганшчыне.

Генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун лічыць, што новая фаза нападу расейцаў можа пачацца ўжо на гэтым тыдні.

Hавiны
Зяленскі адказаў на пытанне, ці гатовы дзеля хуткага міру аддаць частку тэрыторый Украіны
2022.04.11 16:10

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў