Узброеныя сілы Беларусі пачалі правяранне баявой гатовасці злучэнняў і вайсковых частак


У Беларусі пачалося правяранне баявой гатовасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў. Можа быць абмежаваны рух цывільнага транспарту. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

«Правяранне носіць комплексны характар. Асабоваму складу трэба будзе высунуцца ў прызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэнаванняў, у тым ліку з баявой стральбой», – адзначае Міністэрства абароны.

Сярод іншага ў хадзе правярання плануецца перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, таму магчымае часовае абмежаванне руху цывільнага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

На фоне вучэнняў прапагандысцкія тэлеграм-каналы пужаюць беларусаў і папярэджваюць, каб не здымалі вайсковай тэхнікі. А таксама заахвочваюць вайскоўцаў рабіць фота і відэа тых, хто будзе здымаць іх. У Беларусі былі выпадкі завядзення крымінальных справаў за фота і відэа вайскоўцаў. Асабліва шмат такіх выпадкаў было на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.

Вайсковае камандаванне рэгулярна выхваляецца поспехамі вучэнняў. Да цяперашніх мерапрыемстваў, у канцы студзеня, ва Узброеных сілах пачалося правяранне баявой гатовасці вайсковых частак і падраздзяленняў.

Hавiны
«BELPOL»: У Беларусі сабраліся легалізаваць баевікоў ПВК Вагнэра
2024.03.06 18:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў