Святар Ігар Кавальчук пакінуў Беларусь пасля адміністратыўнага арышту


Святар з Рагачова іерэй Ігар Кавальчук выехаў з Беларусі пасля таго, як два разы запар трапіў пад адміністратыўны арышт. Пра гэта распавяла «Хрысціянская Візія».

Святар Ігар Кавальчук.
Фота: christianvision / Telegram

Ігар Кавальчук – былы настаяцель прыходу царквы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Рагачове. Яго арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у пачатку лютага пасля вяртання з Італіі. У тэлефоне ў святара выявілі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. За гэта яго пакаралі 15 соднямі арышту. Аднак на волю ён не выйшаў і быў зноў пакараны адміністратыўным арыштам. Пасля другога арышту Ігара Кавальчука ўсё ж адпусцілі, і ён з’ехаў.

Святар – грамадзянін Украіны.

«Падобна, менавіта таму ён і стаўся ахвярай ціску і пераследу з боку беларускага рэжыму», – адзначае «Хрысціянская Візія».

Улады Беларусі не саромеюцца рэпрэсаваць вернікаў і святароў. Толькі ў 2023 годзе з рэпрэсіямі за нелаяльнасць або асуджэнне вайны ва Украіне сутыкнуліся праваслаўныя святары (Дзіянісій Карасцялёў, Андрэй Ноздрын), пратэстанцкія (Ілля Будай, Іван Вялічка, Вячаслаў Ганчарэнка, Аляксандр Герасімовіч, Аляксандр Зарэцкі, Дзяніс Камягін, Барыс Лапшын, Андрэй і Вера Мамойкі, Аляксандр Плотнікаў, Вадзім Сафонаў, Васіль Трубчык, Сяргей Удальёў, Аляксандр Цырыкаў, Аляксандр Яшнікаў), рымска- і грэка-каталіцкія духоўныя асобы (Антоні Адамовіч, Вячаслаў Адамовіч, Валерый Доўгуль, Юрый Жэгарын, Андрэй Кулік, Мікалай Ліпскі, Вячаслаў Пялінак, Юрый Рашатко, Аляксандр Шаўцоў, Яўген Учкуроніс).

На дадатак, улады так і не адкрылі для вернікаў Чырвонага касцёлу, у якім калісьці хаваліся ад АМАПу пратэстоўцы.

Агляд
Рэпрэсіі, самацэнзура і «закон». Якім быў 2023 год для беларускіх вернікаў і чаго чакаць у 2024-м
2023.12.24 07:02

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў