У Шчучыне публічна судзілі 12-гадовага падлетка


У Шчучынскім райвыканкаме правялі публічны суд над 12-гадовым падлеткам. Туды прывялі больш за 200 школьнікаў. Хлопца адправілі ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову для непаўналетніх на год.

Публічны суд над 12-гадовым падлеткам у Шчучыне. Крыніца: grodnonews.by

Па дадзеных пракуратуры Гарадзенскай вобласці, падлетак у ліпені 2023 года здзейсніў «дзеянне, якое змяшчала прыкметы крадзяжу». Падобныя эпізоды былі і раней.

У спецустанову падлетка вырашылі адправіць з-за «нежадання весці законапаслухмяны лад жыцця, схільнасці да супрацьпраўных паводзін, неналежнага кантролю за паводзінамі і месцазнаходжаннем падлетка з боку маці».

Гэта не першы выпадак публічных пакаранняў у Беларусі. Напрыклад, у красавіку 2022 года школьнікаў Гомельскага раёну сабралі, каб паглядзець на арышт 20 хлопца. Яго абвінавацілі ў хуліганстве і крадзяжы. Міліцыя прывяла яго ў актавую залу ў кайданках, а пракурор Гомельскага раёну Уладзіслаў Журакоўскі распавядаў, што абвінавачанага адправяць у СІЗА на час расследавання.

Праводзілася гэтае мерапрыемства, каб падлеткі «на канкрэтным прыкладзе ўбачылі, што бывае з тымі, хто парушае закон».

Пільна!
Сілавікі супраць школьнікаў: як падлеткі трапляюць пад рэпрэсіі
2020.11.12 08:25

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў