Топ-5 найлепшых здымкаў дзікай прыроды паводле конкурсу «Discover Wildlife Photography»


Ад сонных белых мядзведзяў да рознакаляровых месяцовых медузаў – паказваем пяць найлепшых фатаграфіяў, за якія прагаласавала публіка на сёлетняй прэміі «People’s Choice Award» штогадовага конкурсу «Discover Wildlife Photography». Сярод 50 000 здымкаў дзікай прыроды, заяўленых на конкурс, перамогу атрымала брытанскае фота Німа Сарыхані.

Белы мядзведзь дрэмле на кавалку льдзіны, inj тырчыць сярод хваляў, на архіпелагу Шпіцбэрген, Нарвегія.
Фота: Nima Sarikhani

Фатографка Німа Сарыхані здолела сфатаграфаваць сонную жывёліну пасля трох дзён пошукаў белых мядзведзяў у густым тумане, што спусціўся на берагі нарвежскага архіпелагу Шпіцбэрген. Глядацкімі сімпатыямі былі адзначаныя таксама здымкі Эўдуна Рыкардсэна, Даньела Дэнчэску, Марка Бойда і іншых.

Месяцовыя медузы плаваюць у асветленых палярным ззяннем прахалодных восеньскіх водах фіёрду каля Трумсё на поўначы Нарвегіі.
Фота: Audun Rikardsen
Ільвіцы даглядаюць пасля палявання аднаго з пяцярых зверанятаў прайду ў нацыянальным парку Маасаі Мара ў Кеніі.
Фота: Mark Boyd
Балканская сажалкавая чарапаха дзеліць момант мірнага суіснавання з паўночнай паласатай страказой у Ізрээльскай даліне.
Фота: Tzahi Finkelstein
Зграя шпакоў, якія лунаюць над Рымам, прыняла форму гіганцкай птушкі. Гэтая з’ява мае назву – мурмурацыя.
Фота: Daniel Dencescu

Аўтарскія правы на ўсе фатаграфіі належаць конкурсу «Wildlife Photographer of the Year».

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў