Кіраўнік NATO і краіны альянсу раскрытыкавалі Трампа


Высокапастаўленыя заходнія чыноўнікі раскрытыкавалі Дональда Трампа пасля яго заявы, што ЗША могуць не абараняць саюзнікаў па NATO, якія не выдаткуюць дастаткова сродкаў на абарону, ад патэнцыйнага расейскага ўварвання. Пра гэта піша Reuters.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на прэс-канферэнцыі. Брусэль, Бельгія. 3 красавіка 2023 года.
Фота: Nato.int

«Любая здагадка, што саюзнікі не будуць абараняць адзін аднаго, падрывае ўсю нашу бяспеку, уключаючы бяспеку ЗША, і падвяргае амерыканскіх і еўрапейскіх салдат падвышанай рызыцы. Любая атака на NATO будзе сустрэтая адзіным і рашучым адказам», – гаворыцца ў пісьмовай заяве генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга.

Міністр абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш таксама выказаў сваё меркаванне:

«Дэвіз NATO “адзін за ўсіх, усе за аднаго” – гэта канкрэтны абавязак. Падарваць аўтарытэт краін-саюзнікаў азначае аслабіць усю арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора. Ніякая выбарчая кампанія [у ЗША. – Рэд.] не можа служыць апраўданнем для гульні з бяспекай Альянсу».

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны размясціла паведамленне «адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго» з хэштэгам #StrongerTogether на сваім англамоўным акаўнце X пасля каментароў Трампа.

Старшыня Рады ЕЗ Шарль Мішэль сказаў: «Безразважныя заявы аб бяспецы NATO і салідарнасці паводле артыкула 5 служаць толькі інтарэсам Пуціна».

Артыкул 5 дамовы NATO абвяшчае, што ўзброены напад на аднаго з чальцоў альянсу будзе разглядацца як напад на ўсіх, што прывядзе да калектыўнай самаабароны.

Hавiны
Доналд Трамп прыгразіў, што дазволіць Расеі рабіць з краінамі NATO «ўсё, чаго яна захоча»
2024.02.11 10:28

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў