«Шанец, якога Беларусь заслугоўвае». Зяленскі ўспомніў Беларусь, кажучы пра перамогу Украіны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь падчас візіту ў Вільню 10 студзеня. Ён адзначыў, што перамога Украіны дасць новы шанец для Беларусі. Зяленскі таксама заклікаў краіны аб’яднацца, каб выратаваць сваю свабоду ад Расеі.

Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. 10 студзеня 2024 года. Вільня, Літва.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

«І калі б такі катастрафічны дзень – дзень пасля Украіны – некалі настаў, Расея зрабіла б усё, каб гэта працягвалася. Каб настаў дзень пасля Малдовы. А потым – дзень пасля Балтыі. Дзень пасля Польшчы. Дзень пасля шматлікіх іншых. Казахстан і Узбекістан ужо адчуваюць, што Расея зневажае іх незалежнасць. Ніякай павагі няма ў Масквы да нацыяў Каўказу. І ёсць адкрытае жаданне Расеі маніпуляваць усімі. І ўсім цяпер небяспечна быць ціхімі. Небяспечна заставацца ўбаку або ў адзіночку. Калі ўсе дапамагаюць аднаму, свабода кожнага ўмацоўваецца», – сказаў Зяленскі.

Аднак дня «пасля Украіны» не будзе, падкрэсліў ён.

«Будзе дзень пасля вайны. Будзе дзень пасля Пуціна. Гэта будзе дзень нашай бяспекі – гарантаванай. Вашай свабоды непарушнай, мірнага жыцця Літвы, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі, Швецыі – усіх дзяржаваў, чый лёс цяпер Расея спрабуе патапіць у сумневах. Гэта будзе дзень новага шанцу для Беларусі. Шанцу, якога Беларусь заслугоўвае. І гэта будзе дзень новай сілы для ўсёй Еўропы», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі распавёў, што неўзабаве наведае таксама Эстонію і Латвію. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца пытанні інтэграцыі ў ЕЗ і NATO, а таксама вайсковая дапамога.

Аналітыка
КНДР, імаверна, пастаўляе Расеі балістычныя ракеты. Што гэта значыць для Украіны і свету
2024.01.11 07:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў