Беларусь чакае «валютны голад»? Лукашэнка патрабуе інтэнсіўна нарошчваць экспарт


{movie}Лукашэнка паьтрабуе нарошчваць экспарт|left|7273{/movie}Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў не проста выходзіць, а «бегчы на знешнія рынкі». «Вы можаце ўвогуле нічога не прадаваць, але грошы вязіце ў краіну. А калі ўжо прадалі, то на 200 % грошы павінны быць тут», – цытуе кіраўніка дзяржавы інфармацыйнае агенцтва «БелТА».

Паводле статыстыкі, сітуацыя ў вонкавым гандлі пагаршаецца. Дадатнае сальда вонкавага гандлю таварамі склала $1,313 млрд, а гэта на 358 млн долараў менш, чымся за студзень–жнівень. Да гэтага дадаецца праблема хранічных неплацяжоў за беларускія тавары. «Мы па-ранейшаму крэдытуем расейскіх партнёраў. З улікам патэнцыялаў нашых банкаўскіх сістэмаў павінна быць з дакладнасцю наадварот. Прашу адказаць, чаму дагэтуль так адбываецца і якія захады зробленыя? Куды глядзяць адпаведныя органы?» – абурыўся Аляксандр Лукашэнка. {movie}Лукашэнка загадаў чыноўнікам “араць” дзеля экспарту|right|7280{/movie}

Кіраўнік дзяржавы таксама намякнуў на магчымыя адстаўкі. «Калі хтосьці стаміўся, вы разумееце, трэба сказаць пра гэта – заменім. Патрэбная дапамога… Калі яна патрэбная, таксама дапаможам. Але, падкрэсліваю, усім трэба даваць вынік», – заявіў Лукашэнка.

Ён абрынуўся з крытыкаю на прадпрыемствы «Дзяржхарчпраму», якія, паводле кіраўніка дзяржавы, недастаткова экспартуюць сваю прадукцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў