Рымашэўскі: Няхай адзінага кандыдата на прэзідэнта ад апазіцыі выбіраюць людзі


А каб прэзідэнцкія выбары былі сапраўднымі выбарамі, Аляксандру Лукашэнку трэба забараніць удзельнічаць у іх, упэўнены лідар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

На сваёй прэс-канферэнцыі сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі гаварыў пра выбары прэзідэнта, якія маюць прайсці ў 2015 г. Нядаўна пра жаданне ўдзельнічаць у іх у якасці адзінага кандыдата паведаміў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. {movie}Рымашэўскі пра выбары адзінага кандыдата|left|7103{/movie}

З намёкам на гэтую навіну Віталь Рымашэўскі заявіў, што выступае супраць «любых кулуарных рашэнняў» апазіцыйных лідараў. Паводле яго, галоўнае пытанне будучай прэзідэнцкай кампаніі – не абранне адзінага кандыдата ад апазіцыі, а змаганне за тое, каб яны былі свабоднымі: «Трэба ставіць пытанне аб немагчымасці ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў наступных выбарах. Думаю, большасць не хоча яго нават бачыць у спісах, не тое каб галасаваць за яго».

belsat.eu
https://youtu.be/v5PZQbS_ei8

Глядзі таксама
Каментары