Палітвязень Павел Сырамалотаў на волі


Асуджанага па справе анархістаў Сырамалотава вызвалілі з Магілёўскай калоніі.

Паўлу Сырамалотаву толькі 21 год. Пасля заканчэння школы ў Бабруйску ён навучаўся ў прафесійна-тэхнічнай вучэльні. Працаваў на металургічным заводзе токарам-станочнікам, адначасова вучыўся на вечаровым аддзяленні хімічна-тэхналагічнага тэхнікуму. {movie}Чавусаў: Рэжым гандлюе палітвязнямі|left|6585{/movie}Захапляўся музыкаю, якую спрабаваў сам пісаць, граў з сябрамі ў рок-гурце.

Павел Сырамалотаў быў арыштаваны ў студзені 2011 г. як падазраваны ў спробе падпалу будынку КДБ у Бабруйску. За месяц да арышту Паўла невядомыя кінулі ў будынак КДБ дзве бутэлькі запальнай сумесі. Меркавалася, што гэта зрабілі анархісты на знак пратэсту супраць затрымання іхных паплечнікаў, абвінавачаных у падпалах у Менску. Сам Павел не адносіў сябе ні да якіх палітычных партыяў і рухаў.

18 траўня 2011 г. Павел Сырамалотаў быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі (разам з Арцёмам Пракапенкам і Яўгенам Васьковічам). Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і пашкоджанні маёмасці ў асабліва буйным памеры.

Да чаго імкнуцца беларускія ўлады?

Палітолаг Юрый Чавусаў мяркуе, што праз вызваленне палітвязняў улады Беларусі не змогуць паўплываць на негатыўную ацэнку АБСЕ апошніх выбараў. “Хутчэй гэта спроба змяніць палітычны парадак дня, – сказаў адмысловец. – Рэжым імкнецца перавесці размову на звыклую тэму гандлю палітзняволенымі”.

belsat.eu

Стужка навінаў