Чэмпіянат целаахоўнікаў: ахова Януковіча аказалася лепшаю за лукашэнкаўскую


{movie}Чэмпіянат целаахоўнікаў. Без каментару|left|6540{/movie}У Ялце адбыўся чэмпіянат целаахоўнікаў «Bodyguard-2012». У спаборніцтвах бралі ўдзел каманды з 11 краінаў, у тым ліку з Беларусі.

Усе прызавыя месцы ўзялі ўкраінцы. Найлепшаю была каманда дзяржаўнай аховы Украіны, 2-е месца – служба бяспекі прэзідэнта Украіны, 3-е – дэпартамент аховы Аўтаномнай рэспублікі Крым. У праграме чэмпіянату былі такія дысцыпліны, як майстэрства стральбы, рукапашны бой, тактыка абароны персоны, выяўленне выбуховых рэчываў.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА напярэдадні паведаміла, што ў гэтым турніры бяруць удзел целаахоўнікі, што запэўніваюць бяспеку кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, вядомых палітыкаў ды іншых важных асобаў. Хто дакладна рэпрэзентаваў Беларусь, не паведамляецца, аднак украінскі партал «news24ua.com» сцвярджае, што ад нашай краіны прыехалі байцы аховы прэзідэнта РБ, і нават змяшчае іхны здымак.

belsat.eu

Стужка навінаў