БНФ: На нас паўплываў ЦВК


Намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў паведаміў, што рашэнне зняць кандыдатаў Партыя БНФ прыняла на падставе таго, што ён бачыў і чуў у Цэнтрвыбаркаме.

Ігар Лялькоў як чалец Цэнтрвыбаркаму з правам дарадчага голасу удзельнічаў у пасяджэннях арганізацыі.

Намеснік старшыні партыі заявіў, што на рашэнне 15-га з’езду Партыі БНФ зняць сваіх кандыдатаў з парламенцкіх выбараў паўплывала ў тым ліку праца Лялькова ў ЦВК. На з’ездзе прынялі да ўвагі тое, {movie}Ігар Лялькоў з БНФ: На нас паўплываў ЦВК|left|6442{/movie}“як разглядаліся скаргі, якія рашэнні прымалі акруговыя і Цэнтральная выбарчая камісія, як ЦВК абмяжоўвала магчымасці кандыдатаў у правядзенні іхнай перадвыбарчай агітацыі”.

Лялькоў лічыць пастанову партыйнага з’езду цалкам абгрунтаванаю, і ён падкрэсліў, што свядома адмовіўся ў канцы перадвыбарчай кампаніі ад сваіх паўнамоцтваў чальца Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу.

belsat.eu

Стужка навінаў