У суд выклікалі асобаў, якія паручаліся за былых журналістак TUT.by, што выехалі за мяжу


У суд выклікалі дэпутата, прамыслоўца і палітолага, якія паручыліся за журналістак зліквідаванага парталу TUT.by Алену Талкачову і Вольгу Лойку, паведамляе БАЖ. Раней яны праз пераслед з’ехалі з Беларусі.

Вольга Лойка і Алена Талкачова. Крыніца: prisoners.spring96.org

У Менску пачалі разглядаць справу супраць журналістак Алены Талкачовай і Вольгі Лойкі пра асабовае паручальніцтва для вызвалення з-пад варты. Яны змаглі пакінулі Беларусь, праз што ўлады Беларусі абвясцілі іх міжнародны вышук.

Праз гэта падпісанты хадайніцтваў цяпер мусяць скампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу. Цягам 10 красавіка ў Менскі гарадскі суд на розны час выклікаюць тых, хто ў свой час паручыўся за журналістак, калі тыя яшчэ былі за кратамі.

Сярод паручальнікаў Алены Талкачовай фігуруюць дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, а таксама палітолаг, экс-кіраўнік рады міжнародных дачыненняў ініцыятывы «Менскі дыялог» Яўген Прэйгерман. За Вольгу Лойку персанальна хадайнічаў старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў