Працяг пакаранняў за жнівень-2020, прысуд трыятланістцы Зелянкевіч. Рэпрэсіі 10 сакавіка


Беларускія ўлады не пакідаюць у спакоі беларусаў, якія выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту ў жніўні 2020 года. «Белсат» фіксуе парушэнні правоў беларусаў у традыцыйным аглядзе рэпрэсіяў 10 сакавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: na-dache.pro

У Берасці адбылося чарговае затрыманне за пратэсты ў 10 жніўня 2020 года. Тэлеграм-канал Берасцейскага ГУБАЗа апублікаваў відэа, знятае пад прымусам. На ім чалавек, які прадставіўся Уладзіславам, казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах і выходзіў на праезную частку, паведамляе «Берасцейская Вясна».

«Сілавікі суправаджаюць гэта відэа з акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 у Берасці на праспекце Машэрава. Нагадаем, што за тую акцыю пратэсту асудзілі 66 чалавек паводле артыкула 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Але апошнія паўгода сілавікі актыўна затрымліваюць і іншых людзей, якія проста выходзілі на праезную частку ў тыя дні. Ім ставяць у віну арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак)», – адзначаюць праваабаронцы.

Трыятланістку Валянціну Зелянкевіч пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. Ёй не працягнулі кантракт у клубе «Трыстайл» у жніўні 2020 года. Гэта здарылася пасля таго, як Зелянкевіч размясціла фота з пратэстаў на сваёй старонцы ў «Instagram».

Восенню таго ж года яны з’ехала ў Расею, дзе працягнула трэнавацца і працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні. Пазней яна вярнулася ў Беларусь, дзе была затрыманая і заставалася за кратамі да суда.

Hавiны
Трыятланістку Валянціну Зелянкевіч асудзілі на два гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах
2024.03.10 12:03

У Наваполацку судзілі за «экстрэмісцкія» падпіскі мясцовага жыхара Іллю Рагожнікава. Суддзя Зінаіда Балаболава пакарала яго 15 суткамі арышту нібыта за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкай» відэапрадукцыі.

«Улады абвінавацілі Іллю ў тым, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы “YouTube” меў спасылку на канал “Народны рэпарцёр”, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў, але ад дачы тлумачэнняў па адміністрацыйнай справе адмовіўся», – паведамляе «Віцебская вясна».

Таксама ў Наваполацку пакараны 15 соднямі Уладзіслаў Бендзікаў. Мужчына быў падпісаны на канал «Вольный хор» і «Народный репортер» у Youtube. Судзіла яго тая ж Балаболава.

Hавiны
«BYPOL»: у 2020 годзе вонкавую вайсковую выведку кінулі на змаганне з пратэстамі
2024.03.09 14:03

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў