Чалавек з сякерай напаў на брыгаду хуткай дапамогі ў Менску. Медыкі ў рэанімацыі


Пра нападзенне на брыгаду хуткай дапамогі чалавека з сякерай паведаміла ініцыятыва «Белыя халаты», пазней інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

Скорая медицинская помощь, 103, неотложная помощь, медпомощь, Минск, Беларусь
Машына хуткай медычнай дапамогі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Брыгада спецыялістаў хуткай дапамогі прыбыла на выклік да пацыента ў Менску, а пацыент напаў на іх з сякерай.

Абодва фельчары шпіталізаваныя ў сталічную лякарню», – паведамляе Мінздароўя.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у медыкаў дыягнаставалі спалучаныя траўмы, стан пацярпелых – «сярэдняй ступені цяжкасці».

«Белыя халаты» паведамлялі пра тое, што пацярпелыя медыкі знаходзяцца ў рэанімацыі.

Як удалося высветліць журналістам «Зеркала», пацыента, які ўчыніў напад на лекараў хуткай дапамогі, трэба было даставіць у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Пацярпелыя – 42-гадовы Сяргей Савельеў і 30-гадовы Глеб Чарнякоў. Яны фельчары спецбрыгады для перавозкі псіхічна хворых гарадской станцыі хуткай дапамогі.

Пазней бацька хворага пацыента выклікаў яшчэ адну брыгаду, якая прыехала ўжо разам з міліцыяй.

Аб’ектыў
Дзяржава пачала кантраляваць свае больніцы
2024.01.31 20:34

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў