Глядзець «Белсат» праз спадарожнік можна будзе ў HD-якасці


З 11 жніўня глядзець тэлеканал «Белсат» праз спадарожнік можна будзе ў высокай якасці HD, што павысіць камфортнасць прагляду праграмаў. Тэхнічныя параметры вяшчання застануцца без зменаў.

Яўгенія Доўгая
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Журналістка Яўгенія Доўгая ў студыі «Белсату». 29 ліпеня 2023 года. Варшава, Польшча.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Для пераходу на высокую якасць дадатковая налада дэкодэра не спатрэбіцца, дзякуючы захаванню таго ж спадарожнікавага транспондера (рэтранслятара) пры захаванні стандарту DVB-S.

«Тэлеканал «Белсат» пастаянна развіваецца. Мы стараемся, каб нашыя праграмы прадстаўлялі больш высокі ўзровень зместу, каб нашыя журналісты былі першымі, даючы інфармацыю гледачам, а таксама мы шукаем новыя шляхі выхаду на патэнцыйную аўдыторыю, у асноўным праз Інтэрнэт. Пераход стандарту спадарожнікавага вяшчання да HD – гэта яшчэ адзін важны этап у рэалізацыі нашых планаў, а для гледачоў «Белсату» – гэта проста большы камфорт ад прагляду нашага каналу», – адзначыла дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Нагадаем: прымаць «Белсат» з Беларусі можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

Прыём «Белсату» са спадарожнікаў: «Астра 4А» частаты – 12 379 МГц, гарызантальная палярызацыя (12379H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S QPSK, FEC 3/4, SR 27500. Як варыянт вы можаце таксама выбраць аўтаматычна пошук каналаў i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў.

belsat.eu

Стужка навінаў